Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПАРАСТКi

Яшчэ не ацэнена

Садзiцца дзень за лес стамлёна,
Апошнi круг зрабiлi жураўлi
Над полем, дзе зярняткi клёна
Пусцiла парасткi з зямлi…

Пасееў вецер кволае заўчора,
А лёс паслаў - кароткi век:
i лягуць клёны пад разоры
i не падняцца iм павек.

…Нас вучыць мудрая прырода:
Радзiся - парасткi пускай
На той зямлi, адкуль ты родам,
А мяккай глебы не шукай!..