Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паравоз на п'едэстале

Сярэдняя: 2.8 (12 галасоў)

Паравоз на п’едэстале
26 верасня 2008 года ў Лідзе, з дапамогай спецыяльнага пад’ёмнага крана, быў устаноўлены першы ў Беларусі памятны знак воінам-чыгуначнікам.
Пастамент на скрыжаванні
Энгельса і Чарацянай.
Паравоз доўгачаканы,
цеплавоз, сюды прыцягвай!

Падганяюць цеплавозам
паравоз чырвона-чорны.
Кранам – як рукою – возьмем
помнік дзевяностатонны.

Ён – са станцыі сялецкай,
станцыі запасу Нёман,
што была з пары савецкай
для лакаматыва домам.

Ён жа – знак мемарыяльны
воінам-чыгуначнікам,
тым, што крокам паспрыялі
Перамогі гучненькім.

Сам не зможа ўстанавіцца
паравоз на п’едэстале –
кран прыгнаны са сталіцы
па чыгунцы спецыяльны.

Паравоз падняты кранам
ды вісіць на моцных тросах.
Ставіць паравоз пара нам.
Ставіць паравоз няпроста!

Паднімаць дапамагаюць
мінскія спецыялісты –
і кранаўшчыку махаюць:
майна (апускай уніз ты)!

Апускаюць дзевяноста
тон на пастамент машынны…
Хай напомніць паравоз той
аб чыгуначніках слынных.