Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Партызанская пасяўная

Яшчэ не ацэнена

Партызанская пасяўная
Самай незвычайнай партызанскай аперацыяй на тэрыторыі Лідчыны была вясенняя пасяўная кампанія 1944 года.
Да краёў акупаваных
нашы танкі коцяцца –
радуюцца партызаны,
ворагі маркоцяцца.

Пачынаем пасяўную:
вызваленне блізіцца.
У палях шчыруем, днюем –
і палям не лысіцца.

Пуставаць зямлі нядоўга.
Коней людзям выдзелім.
Добра ўзброеным натоўпам
зерне ў фрыцаў выдзерам.

Праца дзеля перамогі –
ворыва савецкае.
Пройдзецца па полі моўчкі
партызан з сявенькаю…

Пасяўная паспяхова
мсціўцамі праведзена –
і ад поспеху такога
партызанам весела.

Да зямель акупаваных
нашы танкі коцяцца –
весяляцца партызаны,
ворагі маркоцяцца.