Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Парваныя радаводы

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Парваныя радаводы
Памяці беліцкіх яўрэяў-ахвяр фашызму
Да Вялікай Айчыннай вайны трэцюю частку насельніцтва мястэчка Беліца Лідскага павета – каля 700 чалавек – складалі яўрэі. У ліпені 1944 года, пасля вызвалення Лідчыны, з зямлянак у Беліцу вярнулася каля 60 яўрэяў – менш чым 10 % ад даваеннага яўрэйскага насельніцтва. Большасць з іх пазней з’ехала за мяжу.
I

Трэць белічан складалі
яўрэі да вайны.
Гадкі іх праляталі,
бы з казак дываны.

Яўрэі ўсе – з пароды
карчмарак, гандляроў.
У Беліцы іх роды
500 жылі гадоў.

Рамёствам з галавою
сябе тут прысвячалі,
рамесна-дзелавое
жыццё тут вызначалі.

Даход абутак даў ім
палаплены, пашыты.
Жылі па ўкладзе даўнім…
Але прыйшлі фашысты.

II

Што акупанцкім гадам
яўрэйскія даходы?!
Забаранілі гандаль,
парвалі радаводы.

У ціры расстралялі
ля 40 мужчын –
і слёзанькі ранялі
ўсе, хто па іх тужыў.

Вывозілі астатніх
у гета. Частка збегла.
“Жыць у зямлянках станем,
перачакаем пекла.

Бяды рука вялікай
ва ўкрыцце не палезе.
Перачакаем ліха
за рэчкаю, у лесе”.

III

Па Беліцы панёсся
шэпт: “Беглякі прыйшлі”.
У ворага пад носам
уцекачы жылі.

Не выдалі вяскоўцы
ды потайкам кармілі…
Не панаваць бясконца
фашыстам: разграмілі!

Пакінула зямлянкі
яўрэяў 60,
пайшлі да хат сялянскіх –
у Беліцу, назад.

Пайшлі яны дадому –
да гнёздаў радавых.
Павек гнязду такому
не выйсці з галавы!