Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пасаджу я дрэва светлых мараў

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Пасаджу я дрэва светлых мараў.
Думкамі ўгнаю з яскравых сноў.
Шмат яно падорыць квят парой жаданай.
А ці дачакаюся пладоў?

Дрэва напаю развагай роснай
Вёдрамі, дадаўшы смелых мрояў.
Ад вятроў ды поглядаў зайздросных
Уторкну дзіду велічных герояў.

Будуць дрэва гнуць насмешкі - зімы,
Рудай восені язык паліць лістоту.
Марай адгарнуўшыся ад кпіны,
Захавае дрэва сваю цноту.

Зберагу бацькоўскім запаветам
І каханнем да сівога выйсця,
Яблыкі каб дзеці хрумкалі тут летам,
Свет спазнаючы ў цені лісця.