ПАСАГ ДЛЯ АЙЧЫНЫ
Як нявехна ў няроднай сям’і
Ты пасагу сабе не надбала,
Залатыя кляйноты тваі
Ў пыху сёстрам сваім даравала.
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
Скарб любові не дзеліць Айчына,
што свайму падуладна крыжу,
як Збавіцелю – лепшаму сыну –
цвік у цела і рану ў душу.
Горлам – кроў. Захланаецца песчня.
Сэрцам – боль. Задыхаецца лёс.
Не хапіла Зямлі – уваскрэснуць.
Не хапіла памерці – нябёс.
І ад бухты, што ў далечах сініх,
нахіліўся пакласці да ног
Дзеве-Маці – святое Айчыне –
у пасаг непазбыўны –
“Вянок”.
выдатна!
выдатна!