Нібыта з раю
Ты сыйшоў з Барселоны
Пакінуў ззаду
Саграду, Саграду, Саграду.
І яблык спакусны
На плошчах і вулках
Пакінуў таксама
Эдэма саду, Эдэма саду.
А неба празрыстасць
І вежы сабораў
У сэрцы, як Рамбла,
Ўсё вабіць і вабіць і вабіць.
Дасюль як у мроях
Жывеш у Калельі
Пакінуўшы мора
Нанова, нанова, нанова…