Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПАСЯРОД ПАТОПУ.

Сярэдняя: 4.9 (87 галасоў)

Затапіла родны край
Злобішча звярынае…
Паспрабуй тут адгадай –
Будзе што з краінаю ?..

Затапталі чысты шлях.
Свет надзеяў – знік…
Божа !
Дай жа нейкі знак –
Будзе што з людзьмі ?..

Умясілі мары ў гразь
Малпы азвярэлыя.
І народ у гэту “ўласць”
Усё мацней – ня веруя !

Б’юць у кроў.
Кідаюць у клець.
Беларусь – захоплена !
Б’юць,
каб думаць і ня смець !
Каб жылі –халопамі !

Беларусь паўна бяды !
Турмы – перапоўнены !
І зыйсці няма куды…
Бо плывем у чоўне мы…
У вірах жыцця ракі…

Чоўнам Пан кіруе…
Людзі !
Вы ж не дуракі !
То – чаму ж марнуем ?
Вёслы ў рукі – паграбём !
Самі павядзем
човен перапоўнены !

Беларус !
Ня будзь рабом !
Выкінь Пана з човену !

4 ліпеня 2011г.
(У горадзе Косава, на вуліцы Тадевуша Касцюшкі)