Знайшлі пацір слязамі поўны,
ніхто не ведае чыймі.
Сярэбранае ў срэбным —
поўню
пакутнік нейкі расчыніў.
Ад зла, спакус, грахоў замову
гугнявіў голас за сцяной...
Знайшлі на дне паціра слова,
з малітвы выпала яно:
Кахаю —
вочы прачыталі,
Кахаю —
вусны прашапталі,
Кахаю —
душы прастагналі,
Кахаю —
людзі закрычалі.
Каго?
Паэт сказаў: Айчыну!
Жаўнер: дзяўчыну!
Хтось: сябе!
I сталі дружна, шчыра, шчыльна,
як на касьбе ці на сяўбе.
А ён канчаўся у знямозе —
ніхто яго не пакахаў,
з паціра выплюхнулі слёзы,
і налілі праз край віна,
і сталі дружна, шчыра, шчыльна,
як на касьбе ці на сяўбе,
паэт сказаў: п’ем за Айчыну!
I кожны выпіў: за сябе...
куда ставiць нацiск? пАцiр цi
куда ставiць нацiск? пАцiр цi пацIр?
Швыдчэй за ўсё, на І
Швыдчэй за ўсё, на І