Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паўлу Севярынцу

Яшчэ не ацэнена

У барах зялёных і балотах
Па-над гнёздамі буслоў
Жыве наш край, наш кут улюблёны
Чакае ён годных сыноў

Дзе ж вы падзеліся, героі,
Якімі славіўся наш край?
Ці вы забыліся на мову,
На звычкі роду свайго?

Няма Тадэвуша-героя
І хлопцаў-касінераў з ім.
Кастусь загінуў на Лукішках
Вінцэнт палёг у Трасцянцы

Няўжо забыўся ты, Ісусе,
На наш гаротненькі куток?
Ён усё трывае шмат пакутаў
А ты нібыта сышоў убок.

Не! Ёсць у нас свае героі
Не горш за продкаў-крывічоў.
За сцяг свой родны і Пагоню
Яны гатовыя ліць кроў.

Яны канаюць на бятонцы
І спяць на нарах адкідных.
Стаяць у адстойніках халодных
За кліч адважны і святы.

Усё ж застаецца з намі Божа
І дорыць нам такіх сыноў.
Яны працягваюць верыць,
Аддаючы яму любоў.

Пакуль жывы гэты праменьчык
І вам, браты, за край баліць,
Радзіма наша не сканае
Яна жыве і будзе жыць.