Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паўночныя думкі да землякоў…

Сярэдняя: 4.9 (84 галасоў)

Бясспрэчна, многае ў нас… канешне жа - не так,
як хоча кожны з нас… і мы – гаруем..
Бы ўноч жадаем, каб хутчэй світанак…
Але, прабачце, вось што я маркую…
Няшчасце ў нас на хатах – не жыве…
Бяда – не топчацца бясконца…
Бывае - навальніца нас залье…
Але ж, заўсёды потым - сонца!
Нам хочацца, каб лепей дні жыцця былі…
І дзяцям – марым пашчаслівей долі!
Але ж, мы - людзі, мы - не жураўлі…
Нам не зляцець да чужаземнай волі!
Ёсць нешта ў сэрцах: у тваім, маім –
таемны, зацішны прытулак…
Куточак незалежнейшай зямлі,
дзе: жонка з дзецьмі,
ўнукі, ды й матуля!
Вось гэты кут і даглядай, зямляк…
Аберагай яго ад пасягненняў!
Бо без яго – жыццё : ні так, ні сяк…
Згарыць саломай у імгненне!

(…уначы 26 жніўня 2011г.)