Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Павага за народ

Сярэдняя: 5 (13 галасоў)

І рабіна з бярозаю былі.
І вада ў той рацэ ўсё цякла.
І ля віра ціха мы пелі.
І вада ў віры тым гарка...

Дзе ўчынкі ўспетыя сонцам?
Дзе барвяныя нашы ўзвышшы?
Дзе паветра з пахам вясеннім?
Дзе блукаюць міражы ў зацішшы?

І рабіна з бярозаю ў роўнадзь.
Як нявесты ў люстэрка глядзяць.
Толькі ім вольню леса паведаць
Толькі ім не паснуць, а блукаць.

Аблятаюць завушніцы з бярозы.
Ў рабіны драбнее "ікра"
І крычаць нам дубы - валаціны.
Дзе та моц, што ранею была?

Цішыня ў віры нашым ціхім.
Тут гармонік спяе ліш тады.
Калі ўсе ўспранёмся мы духам.
А рабіна з бярозай заўжды.