Падымае крылы ў нябёсы,
Быццам птушкі ляцяць ў вырай,
Карабель срэбнавалосы —
Лепшы сябар дзяўчынкі мілай.
Ён не ведае перашкодаў,
Усё імчыць праз густыя хмары,
Разбаўляючы неба палосамі,
Наўздагон за дзявочай марай.
Вельмі проста яго дакрануцца,
Працягні толькі рукі да неба,
Паспрабуй разам з ім апынуцца
Пыльным змрокам астылага следа.