Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

мары

Сярэдняя: 2.6 (5 галасоў)

Але..!
Чуеш мяне? –
Маўчанне…
Няўжо пачынаецца так
Прывітанне?

Дзякуй табе,
Світанне.
Мары на даху,
Спатканне…
З лёту і з маху
Мы – зоры
Рвалі, краналі,
Гублялі.
Даволі!
Дзякуй вялікі
( За зоры ).

Ружа ў небе –
То сонца.
Ён шэпча словы,
Замоўца …
Слых мой крануты.
І я буду верыць.
Але можа досыць
Атруты?

Але..!
Чуеш мяне? –
Маўчанне…
Няўжо пачынаецца так
Развітанне?

Не.
Мне сэрца, як ты,
Ніхто не кране.
Скажы,
Ці чуеш
ТЫ МЯНЕ?



Яшчэ не ацэнена

Выдумляла цябе,
І ты мне падабаўся.
Толькі гэта ня ты,
Хто ў думках застаўся.
Гэта што? Цяплыня,
Сляпых воч вышыня,
Патаемнейшы зрок,
І не бачна амаль.
Толькі дотык тых рук
Я спытала, нажаль.



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Дазвольце ёй палетуценіць,
Маёй пакутніцы-душы.
Мой шлях у восеньскіх адценнях,
О, творца, болей не пішы.
Дазвольце мне свой колер змрочны
Змяніць на колер веснавы,
Змахнуць слязу з шчакі жаночай,
Ўдыхнуўшы пах дурман-травы.
І каб у мройных спаталеннях
Буслы прыселі на страху!..
Дазвольце мне палетуценіць!
Зусім крыху! Зусім крыху!



Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

Нас цягнік нясе ў далеч цёмную,
Толькі мне чуваць хуткіх колаў стук.
І дарогаю, непрытомнаю
Ад вятра пачуў прывітальны гук.

Зацягнула неба ўсё хмарамі ,
Бледны месяц знік разам з зоркамі...
На вачах маіх думкі з марамі,
Часам добрымі, часам горкімі...