Пажаданьне.
Звужаюсь, паволі зьнікаю
Ад глыбінь, вышыні, далячынь,
Да кропкі, да кропелькі малай
З восеньскай дробнай імжы.
Мой сьвеце, магутный і шчодрый,
Ты нас на далонях люляў,
Ты  -  сэнс учалавечаны божый,
Дзе вера  -  падпора жыцьця.
Мой сьвеце  -  ты наш арандаўца,
Наш тэрмін імгненьняў зямных,
Дазволь, з гэткай долі, застацца
Парушынкаю веек тваіх.
Дазволь, надалей углядацца
На побыт патомных маіх,
Між багацьцем з нястачы жабрачай
І тлеючым вехцем вайны.
Дазволь мне, калі ты заплачаш,
Ад роспачы горкай, сьлязьмі,
Упасьць на зямлю камянямі,
Зь веек дрыжачых тваіх.
			-19.11.16.