Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пазітыў

Яшчэ не ацэнена

Я ведаю, будзе поспех!
Упэўнены, шчасце насустрач ідзе!
Перакананы, ведае ўдача
мой паштовы адрас, хто я і дзе!

У большасці выпадкаў я правы!
Калі не правы, дакажы адваротнае
Не выбіць упэўненасць з галавы,
яна быццам зелле жыцця прываротнае.

Я яго п'ю і ўлюбёны ў жыццё,
што даравала мне шчодрае неба.
I ў гэтым жыцці шчэ далёка не ўсё,
але ўсё ў ім ідзе так, як трэба!

(2015)