Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пейзаж са старадворышчам

Сярэдняя: 2.3 (6 галасоў)

У гэтым плынна-мнагаплынным,
У разнастайна-мнагастайным,
У наканованым жыцці —

Мільгнуць то водгаласам-крыкам,
To шэптам здушаным, то зыкам
I патануць у небыцці.

I будуць стынуць азяроды
Ад году ў год, з гадоў у годы, —
Паляжа лён, як і ячмень.

I будзе бзымкаць у самоце,
Пашкадаваўшы аб прылёце,
На кветцы чмель.