Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПЕКЛА НА КАРЦІНАХ БОСХА

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Босх жахлівае пекла стварае,
Каб не жыць у ім зараз і потым,
Каб пакінуць яго... Назірае
За прамоўцам адным крываротым.

І малюе яго як пачвару,
Што смяецца з ахвяраў уласных...
На палотнах стварае не мару,
А грахі ўсіх злачынцаў, няшчасных.

Сумна бачыць, як д'ябал з'ядае
Іх птушынай драпежніцкай дзюбай
І патрэбу пад тронам спраўляе,
Як сваю, чалавечую - згубай.

Дзе адчаю канец і пакутам?
Не мастак, а Сусветнае Вока
Той, хто ведае, што з родным кутам
Адбываецца недзе глыбока...