Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пенсіянеркі нашы, шчэ ого !

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
***
Стаю на вуліцы,
пад дрэвам,
зверху дожджык дохлы пырскае…
Старая бабка – прэ,
як каралева,
цераз дарогу –
бо, так да хаты блізка ёй.
Паміж аўтамабіляў пырхае,
не пазірае –
ні направа, ні налева…
Кажу –
бабуля, вунь жа – пераход і светафор…
Адказвае –
на пенсію маю, сыночак,
я не магу паехаць “за бугор”,
на горналыжныя вяршыны,
а тут, бясплатна –
я займаюся “экстрымам”…
*+*
3 верасня 2014 г.