Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

перадлетняя

Сярэдняя: 1 (2 галасоў)

калі розум цягнецца ў лета
і віруе, нібы вулкан,
пачастуйце яго цыгарэтай
і адпраўце яго ў канкан.
дабівайце праклятую сцюжу
і памыйце ўжо вакно,
звар'яцела скокайце ў лужы...
не рабіце хіба адно -

не пілуйце агонь,
не душыце спеў!
сёння конь як конь -
заўтра стане леў,
сёння як як як -
заўтра зубр у лясах...
няхай будзе так
у перадлетніх снах!

быццам космас ствараюць ночы,
толькі рыпае ціха плот
і ў далечы свецяцца вочы -
па тым плоце вандруе кот.
больш ні руху, ні гуку вецер,
дзед нямоглы, не зможа даць...
і пачуць. і адчуць. і збэсціць
жаданне спаць.