Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Перараджэнне

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Ты – воск,
Ты гарачы расплаўлены воск,
Каторы сцякае ўніз,
А затым застывае.
Ма-роз,
Працінае ўсе жылы мароз,
Ад тае непаўторнасці рыс,
Вобраз сэрца кранае.

Ру-да,
Ты пакуль што не больш, чым руда.
Ты ляжыш у нетрах Зямлі,
Свайго часу чакаеш.
Бры-да,
Непатрэбная звонку брыда.
Толькі чысціць цябе пачалі,
І ты зноў ажываеш.

Ты – плынь,
Сталі ўпартай няспынная плынь.
Ад цябе постаць стала прамой,
Расхінуліся плечы.
Па-кінь,
Моцны стрыжань у целе пакінь,
Каб юнак стаў урэшце сабой,
Дай характар хлапечы.

Жыц-цё,
Быццам молат з кавадлам жыццё –
Гне і б’е, і спрабуе зламаць,
Каб зрабіць непакорным.
Дзі-цём,
Ты калісьці быў проста дзіцём,
Атрымалася загартаваць,
Ты цяпер бессмяротны.