Першая ўнучка
Світае.Ціха-ціха ў хаце,
Стараюся нячутна я ступаць.
На тэлефонным звыкла апараце,
Зноў нумар пачынаю набіраць
Хвалююся, ў каторы раз чакаю…
«Віншуем вас з унучкаю.Алё…»
”Вялікі дзякуй.” Моўчкі заміраю.
Калыша ветрык за акном галлё.
Кароткія гудкі ідуць бясконца.
Крануўся сэрца любасці прамень.
Вось-вось узыдзе чэрвеньскае сонца,
І будзе сёння, знаю, ясны дзень.
2002г.