Жоўтае лісце лажыцца ў далоні.
Восень сумуе. За ёю - зіма
Кіне сняжынкі сівыя на скроні.
Выйсця з палону ўзросту няма.
Толькі ўчора смяялася лета
Пасля сустрэчы з гарэзай-вясной.
Ах, ну чаму не здзяйсняецца мэта-
Каб заставацца заўжды маладой?!
Я не сумую, а слёзы ільюцца
Разам з самотным, халодным дажджом.
Кліча дзяцінства і просіць вярнуцца
У сінюю далеч, у родны мой дом...
1 верасня 2017г
Прыгожы верш... Крануу за
Прыгожы верш... Крануу за душу мне((