Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Першы пацалунак

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Быў снегапад. He браўся на мароз,
Чамусь здаваўся вечар гэты веснім.
А свет бялеў ад снегу і бяроз,
Што ціха прыпыніліся ля весніц.

He помніцца, пра што ты гаварыў.
Я не магла знайсці з сабою зладу.
Як свечкі, палымнелі снегіры
На голлі запарошанага саду.

Вісела неба нізка над зямлёй,
Нібы разгледзець твар яе хацела.
I да шчакі спякотнае маёй
Ты дакрануўся вуснамі нясмела.

Цераз імжу даверліва і слепа
У белы свет прарвалася — люблю!..
Быў снегапад. Ціхутка на зямлю
Сыходзіла разгубленае неба.