Першыя крокі і першыя словы-
Кожнаму гэта,напэўна,знаема.
Першы таварыш-дружбак назаўседы
Помніць,гарэза,маленства прыгоды.
Першая восень і першае свята,
У школу вядуць нас матуля ці тата.
Першы настаўнік і першая парта.
Божа,чаму я такі быў упарты?
Першая двойка і першыя слезы,
Сэрца мае ахіналі марозы,
І ўпершыню пакахаў патаемна,
Быццам у казцы,саму каралеўну.
І пацалунак таксама мой першы,
Словы прызнання і першыя вершы.
І не хачу я другога нічога.
Кліча мяне толькі першым дарога.