Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Валянціна Владава

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Асалоду нясе,асалоду
Гэты вечар спаткання з табой.
Тонкі водар ліповага меду,
Бы мелодыі той незямной.

Цэлы б свет у абдымкі змясціўся,
Бо п'янею зусім без віна.
Хлапчук-месяц і той пагадзіўся,
Што ў мяне ты такая адна.

Зачарована,быццам па нотах,
Сэрцы песню спяваюць сваю.
Пэўна,мараць яны пра ўзлеты,
Каб хутчэй старт аддаць караблю.

Не патрэбны ім словы прызнання.
Хвалі шчасця я п'ю зноў і зноў.
І нясе нас на крылах каханне
Ў краіну пад назвай Любоў.



Сярэдняя: 2.9 (7 галасоў)

Без цябе я б былінкай была і пясчынкай у моры пяску,
Без цябе б мае вусны маўчалі ў здранцвенні,
На танюткім бы лес мой вісеў валаску
І стаяла б прыніжана я на каленях.

І вятры б мяне гнулі насуперак дню,
І дажджы палівалі,не даўшы падняцца,
І была бы я долам жывому агню,
І ў полымі тым не змагла бы змагацца.

Жыватворны агонь-маіх продкаў зямля,
Што завем Беларуссю,дала нарадзіцца,
Навучыла хадзіць,а затым спакваля
Дазваляла крынічнай вадзіцы напіцца.

Ды не проста вадзіцу,усю сілу зямлі,
Мудрасць чэрпала я асцярожна рукою,
Каб у сэрца здалеку плылі караблі
І бурліла жыцце паўнаводнай ракою.

Каб збываліся мары з прыходам вясны,
Каб чакала прылет жаўруковае стаі,
І каб кожную ноч толькі бачыла сны
Я аб шчасці бацькоўскага краю.

Быццам маці,табе пакланіцца хачу
Аж да самай зямлі нізка ў пояс,
Што мне мову дала,бы ў цемры свячу,
Каб далека чуваць быў мой голас.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дагарае вечар полымем ружовым,
Залатое сонца села за раку.
Нейдзе там зязюля ўсе куе бясконца,
Бы чыюсці долю,звонкае "ку-ку".

Можа,нам з табою лес яна варожыць,
Раскідае ўпотай сцежкі па жыцці,
І гады складае,потым разам множыць.
Толькі вось,зязюля,шчасце дзе знайсці?

Падкажы хутчэй жа,у якім напрамку
Адшукаць яго нам,у якім баку?
"Яно побач з вамі ўвечары і зранку"-
Чуецца ў адказе звонкага"ку-ку".

Цеплы летні вечар рукі нам на плечы
Ціха і сардэчна моўчкі палажыў.
Траў духмяны водар,бы зязюлі ў згоду,
Легкім пацалункам нас прываражыў.



Яшчэ не ацэнена

Даруй мне за ўчарашні дзень
Адной хвілінай поўнага маўчання.
Даруй за той непрадказальны цень,
Што лег пад ногі нашаму каханню.

Даруй ты мне за подых навальніц,
За верасовы тлум,за шэпт гаючай ночы,
За твой пагляд,што п'е ваду крыніц.
Даруй жа мне,што я за ім пакрочыў.