Падолам сукенкі з муару
Заход над зямлёй пунсавеў.
Я бачыў у сне нашы мары.
Ніхто пра іх ведаць ня смеў.
Наяве ці ў зблытаных мроях
Адчуў на пакінуты час,
Што сэрца ў шчаслівым спакоі:
Адно на дваіх яно ў нас.
Нясмелых пачуццяў запевы
Складаліся ў ім ва ўнісон
Мелодыяй гучных прыпеваў.
На жаль, гэта быў толькі сон…