Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Песня

Яшчэ не ацэнена

ПЕСНЯ
Марыне

Няма на зямлі ні святла, ні радасці,
ні тугі, ні адчаю...
Пойдзем, закаханая-закалыханая,
да крыніц.
Абмыю твар твой,
рукі твае і валасы твае,
шэптам суцішу цябе,
вымалю ў неба, ў вады, у зямлі
твой супакой —
пойдзем, каханая,
пойдзем
да крыніц.
Там спачнем ад трывог,
там гаючых траў прахалода
нас абдыме і мы акрыяем.
Каханая,
да крыніц
пойдзем?
Песню спяваю табе —
ты спіш,
рукі цалую твае —
ты спіш.
Прачынайся,
маімі песнямі закалыханая,
пойдзем верасовымі пусткамі
да крыніц,
пойдзем, там —
душ нашых неруш.