Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Песня дзьмухаўца

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Мяне абдымае вецер,
Надта кароткім будзе жыццё,
Я нават не марыў з'явіцца у вершы,
У вершы пра быццё...

Нехта глядзіць у сузор'е,
Прабуе пазнаць як дыхае свет,
А нехта зірнуў праз гало маіх промняў,
І зніклі аскепкі бед.

Іх не убачыць за роем
Анёлаў, якія да неба лятуць,
Давай па-дзіцячаму беды зароем
І проста пакінем тут.

Калі падымаецца вецер,
Здымае ён маё хараство,
Няхай нагуляюцца ўволю дзеці,
Скачучы над кастром.

Пялёсткам маіх пачуццяў
Няхай ніколі не будзе канца.
Садзяцца на плечы, далоні і грудзі,
На голаў садзяцца, натхненне будзяць
Анёлы дзьмухаўца.