(паводле народнага)
Цэлы дзень піў у нядзелю,
Спраўдзіўшы сваю надзею.
і дажыўшы панядзелка,
На пахмелле п'ю гарэлку.
Сціснуў зерня кіло сорак,
Вып'ю добра і ў аўторак.
Воз загнаў на бок саломы,
Вып'ю ў сераду, вядома.
Сплавіў дошкі з піларамы,
У чацвер глыну таксама.
На мяшок мукі злаўчуся,
Добра ў пятніцу нап'юся.
Рана змыюся з работы,
Ладна смактану ў суботу.
Маю цвёрдую надзею
Прыгубіць яшчэ ў нядзелю.
Тыдзень п'ю - другі хварэю,
Дрыхну ў ложку і гавею.
А надзею не губляю,
Што бальнічны атрымаю.
18.07.1976