Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Песня заваднога салдаціка

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Я — завадны, я — завадны,
Скляпаны ва заводзе.
I клопаты ў мяне адны:
Трымаць сябе на ўзводзе,
Я знаю толькі «раз» і «два»,
Як самы верх навукі:
Калі партачыць галава,
Тады працуюць рукі?
Умею я пад казырок
Ускінуць пальцы брава.
Наперад — крок,
                          налева — крок,
А потым крок направа!
Я ў бойках порахам прапах,
Аглух ад страляніны.
Ад кожнага майго «піф-паф»
Дрыжаць усе павінны.
Пажар сусветны на зямлі
Мне часта-часта сніцца,
Калі мяне ўжо завялі,
Я не магу спыніцца.
Прыйшла, прыйшла мая пара:
Я, асмялелы служка,
Ужо свайго гаспадара
Крадком бяру на мушку.
Кручок націснуць спускавы
I з галавой бляшанай
Магу я, зрэшты, як і вы,
Хто ўвенчаны пашанай.
Дол скаланецца ад грымот,
Паветра дым атруціць...
Ды стоп! Канчаецца завод.
Хто зноў мяне накруціць?