Нябесны сонечны блакіт
І птушка ўвышыні.
Пачуй, то жаўранак звініць
У соннай цішыні.
Прыслухайся, аб чым пяе
Малечы той спявак?
Ён гімны сонцу аддае,
Ён, сапраўды, дзівак.
А сонца слепіць і пячэ,
Што не ўзняць вачэй.
І песня звонкая цячэ
Усё вышэй, вышэй.
05/07/01