Выйшаў певень За вароты, Аглядае свой мундзір. А за ім Курэй з паўроты, А ён – іхны камандзір. Яркай чырванню зары Грэбень у яго гарыць, Хвост вясёлкаю іскрыцца – Як яму не ганарыцца!