п. супрацоўнікам.
	Піражкі са смятанай.
Калі табе нальюць тры чаркі,
Дадуць на закусь піражкі  -
Выпі. Еж іх са сьмятанай
І не шукай з другім гаршкі.
А як з выпадкам новым будуць
На тым стале зноў піражкі  -
Гукні: ,, Вы людзі, ці не людзі?!
Падайце з бочак агуркі!,,
Да агуркоў падайце ж сала,
Капусткі кісьленькай глячок,
Таксама сьцюдзень й хрэн ружавый,
А піражкі  -  хай есьць ваўчок.
Тады, сядай жа да зьмярканьня,
Выпі, зьеж і зноў налі,
І гэту хеўру, дома, зранку,
Ты словам добрым успамяні.
			-23.02.17.