Пісьмо.
Жахаюсь я, як сьвеце наш гудзе,
Як скаланаецца ён глебай і паветрам…
Бо мроіва жыцьцё наша ідзе,
А цень яго хаваецца да нетраў.
Ступенькі дзьве яно гэта жыцьцё
І немаўлят прыступкам забаўляе,
А нас яно - загортвае ў лісьцё,
Ці палятаць на крылах падымае…
Жахаюсь я, як сьвеце наш гудзе,
Як скаланаецца ён глебай і паветрам,
Як чалавек ступой цяжкой ідзе,
Як ён рабуе што яму патрэбна.
Жахаюсь я: бо мроіва жыцьцё,
Мігціць яно ды цягне на падманы
І каб яго ніякі хлуд не сьцёр,
Я гэтые радкі, вось, разсыпаю.
-10.04.16.