Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Плакучая вярба

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Загінуў недзе ў вайну сыночак.
Бядуе маці: - Нашто мне вочы,
Каб толькі плакаць век нешчаслівай!

Нашто мне рукі, калі не стала
Таго, каго яны калыхалі,
Каго вадзілі па гэтых нівах!

Нашто мне сэрца! Лепш дрэвам стану,
Мо сваё гора чуць перастану...
І адбылося такое дзіва:

Стаіць яна вось і зелянее
У чыстым полі, дзе даль сінее,
Вярбой плакучаю над абрывам.

Але ўсё роўна сум не пакінуў.
Шумяць і плачуць вярбы галіны
Парой асенняй, парой даждлівай.