Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1956

Сярэдняя: 4.6 (95 галасоў)

Сярод лістоў, што ты вярнула,
Знайшоў я шмат лістоў такіх:
Напоўненых вясновым гулам,
Блакітам неба дзён былых,

Шмат слоў, якія не астылі
Ні ад дажджоў, ні ад снягоў
І не згубілі даўняй сілы,
І першага агню свайго.

Сама ты знаеш: на руінах
Былога шчасця, сноў сваіх,
Як цяжка жыць і не загінуць, -
І мо таму баішся іх.

І мо таму ты пазаўчора
Усё адаслала ў дальні край...
Лісты, лісты! Яны, як порах,
Ад сэрца іх далей трымай!



Сярэдняя: 4.6 (67 галасоў)

Неспадзявана: Добры дзень!
Я глянуў - сапраўды
Растаў даждлівай хмары цень
І зацвілі сады.

Ад радасці я не знайшоў,
Каб адказаць, патрэбных слоў.
І ад усмешкі ад тваёй
Красы юнацкай, веснавой,

І ад хады, якой ідзеш,
Не мог адвесці воч...
- Ты падарыла: добры дзень,
Дык падары і ноч.



Сярэдняя: 4.7 (115 галасоў)

Туман плыве з нізіны сівы
Над нівай голай і пустой.
"Глядзіце, заяц варыць піва", -
Жартуюць людзі між сабой.
А я відушчым бачу зрокам,
Як ён прысеў каля агню,
Трыгубы, шэры, касавокі,
І піва варыць з ячмяню.
Яліна іскрамі страляе,
А ён прыладзіў кацялок
І трэскай варыва мяшае,
Каштуе, сплёўвае набок.
І піва заяц варыць густа,
А на закуску - бурачок,
Трава, заечая капуста,
Галін асінавых пучок.
З зайчыхай вып'юць па маленькай
І дзеткам трошкі паднясуць,
Пужлівым галаском таненькім
"Цвіцела морква" завядуць.
Пабачыш - не гані з абсады,
Дай хоць на гэты дзень спакой,
Павінна ж быць і ў зайца радасць
Перад халоднаю зімой.



Сярэдняя: 4.7 (28 галасоў)

Не шукай ты мяне
Каля жытніх палёў,
Не шукай,
Калі к сэрцу майму
Ты дарог не знайшоў,
Не шукай...
Не кажы ты мне слоў,
Што не грэюць цяплом,
Не кажы...
Калі сэрца тваё
Не палае агнём,
Не кажы...
Не спявай пад акном
Ты мне песні сваёй,
Не спявай…
Калі ў сэрцы не я
Буду песняй тваёй
Не спявай...
Не шукай ты мяне
У цішы вечароў,
Не шукай…
Калі к сэрцу майму
Ты дарог не знайшоў
Не шукай...