Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Планета

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не толькі на Паазер'і
Бываюць бойкі і павер'і,
Бывала, што з глушы
Палесся
Ляцелі пер'я
Ў Алеся
Ад душы
Праз Падняпроўе.
Мінулі гэныя сумоўі-
Міражы.
Цяпер я разумею:
На Падзвінні
Квітнее
Полымем ад Вільні
Найпрыгажэйшая вядзьмарка,
Завуць яе чароўна...
Імя не назаву,
Каб у яе чырвоным ракам
Не выклікаць шчакі пажар.
Я напісаў верш не пра Кракаў,
Пісаць пра большае дазволіў дар.