Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Планета дзяцей.

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)
Са зборніка “Косаўскі зшытак”. "Планета дзяцей". Зямлі бясконцая прастора дзённая – ўначы, пры зорках – робіцца пясчынкаю… А людзі на Зямлі – дзіцёнкамі, гадуе нехта нас тут – хлопчыкаў, з дзяўчынкамі… Ад зоркі б, ды да зоркі – паляцець ! Але, адлегласьці… А век наш, у людзей-дзяцей, кароткі… Сусьвет такі неверагодны мець, перад вачыма, божа ж як гаротна… Бо, хтоб з нас не хацеў – ў Сусьвет ! Туды, дзе – зоркі між сабой гамоняць… Ляцець, ляцець – без аніякіх там ракет, і сустракацца з кімсьці, незнаёмым… Сяброў заводзіць… Разглядаць Міры… І пазнаваць неверагоднасці ! Зямля – выгадавальнік дзетвары, да невядомай, зараз нам, даросласці… Дык можа, Час у кожнага тады – калі Душа кідае цела старчае, і адлятае у Сусьвет, туды – дзе пачынаецца у нас Жыццё інакшае… *+* 28 чэрвеня 2014 г. у Косава, пад зорным небам. Kids