Адчуваю: за мной са зброяй ідзе цень.
Доўгі, насуплены, змрочны…
З цягам часу хаваецца ў Дзень,
Нібы апошні бяглянак на Плошчы…
Ты адчуваеш боль, за табой што бяжыць.
Доўгі, апрануты ў форму вайскоўца.
Адчуваеш, як сняжынка ў далонях трымціць
Светам пакінутай Плошчы.
Што бо за грукат насупраць будынкаў?
Спаць! – загадалі сцямнёныя вочы вакон.
Ціха паўзе самота ў натоўпе – нязвыкла
Нібыта ўваходзіць Плошча у Скон.
Мы адчуваем подых натоўпу ціха-застылага.
Ценю крысо, Змрок Болю, і Ноч.
Сэрца спявае. Слязьмі. Бел-чырвонымі крыламі
Шэпча мароз: з Плошчы кроч….