Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Плут

Сярэдняя: 4.8 (13 галасоў)

Той, хто добрым нам падаецца
У душы можа проста плут:
Апранаецца ў воблік веры
І з-за гэтага шмат пакут

Вы кажыце хутчэй: "ня трэба!
Не жадаю і слова чуць!"
Зачыняйце ад "добрых" дзверы
Не патрэбны вам брудны люд.

Чысціня іх зусім ня тая
аб якой патрэбна пісаць.
Выгляд - гэта бывае мала
Тое, што сапраўды, не заўсёды відаць.

Добра бачыць і мець каб вочы,
Добра слухауь і добра чуць –
Зачыняй перад тымі дзверы,
Хто насамрэч вялікі плут.

Толькі вер і жыві надзеяй,
Што заўсёды нам хопіць сіл
Адлічыць: перад кім патрэбна
Зачыніць прад вачыма дзвер.

Бо атруціць – адна хвіліна:
Пачуцці нібы шмат падзей.
Вельмі добра патрэбна ведаць:
Лепш за ўсё апрануты зладзей.