Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

прытчы

Сярэдняя: 4.3 (23 галасоў)

Арол сядзеў на дрэве. Паглядаў.
І не рабіў, здавалася, нічога.
Тым часам заяц міма прабягаў
І захацеў сабе жыцця такога.

– Ц і я магу, прабачце, як і Вы –
Адпачываць гадзінамі без справы?
– Чаму б і не? Змагайся за правы!
Але чым гэта скончыцца, цікава?

Ну й зайчык пад сасной сябе ўпісаў,
Але прыладзіў цельца так няўмела,
Што вушкі хутка згледзела ліса
Падбегла, лоўка цапнула – і з’ела.

Мараль: каб недзе велічна сядзець
І працай прымітыўнай не займацца,
Спачатку трэба высака ўзляцець
І там не разгубіцца і ўтрымацца.

16.08.2010



Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

Падала знічка адная.
Трэба было гэта ёй.
Там, сярод зорак блукая,
Бачылась неба зямлёй.

Ноч, у якой толькі холад,
Не дазваляла ўявіць,
Як запаліць, і аднойчы
Мусіць не здолела жыць.

Як заставацца на небе,
Побач з глухой цемнатой?
Выбранай з чорнае глебы,
Вылучанай на спакой.

Зьнічкай сьвяціць у пакоі,
Каб высьвятляць пакрыху?
Трэба было ёй паболей...
Сонцам з'явіцца на дню.

Неба пакінула зорка,
Знікла з пакою нябёс.
Неба карае не жорстка.
Хочаш? Такі значыць лёс.

Знічку забачылі ўчасна.
І загадалі свяціць.
Там, у палацы ёсць праца
Не дазваляць людзям жыць.

Досвед у знічкі вялікі.
Толькі жадання- ня мар.
Гэта жаданне не знікла.
Іншы ў яго гаспадар.

Ён карыстаецца пэўна.
Зьнічкі навошта яму?
Паліць народ, быццам дрэва.
Пекла на нашу зямлю.

Зоркі, мае дарагія.
Не пачынайце з нуля.
Не вылучайце раўніўцаў.
Хай і дурны мужык я.



Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Калісьці праз паселішча адно
Гасподзь у коле вучняў сціпла крочыў.
Вакол сабраўся здзеклівы натоўп
І ўзяўся зневажаць Ісуса ў вочы.

Ды дзіва – Чалавечы й Божы Сын
Стаяў і так паблажліва ўсміхаўся,
Што чалавек збянтэжаны адзін
Сумеўся дый усклікнуў, не ўтрымаўся:

“Гасподзь! Няўжо ты гэтак любіш нас,
Што нават не адкажаш на абразу?”
Хрыстос рассыпаў жэмчуг у адказ –
Аднім спакойна вымаўленым сказам:

"За што нябог-гаротнікаў караць –
Знявераў, у няведанні няшчасных?
З нас кожны толькі тое можа даць,
Што мае ў кашальку сваім уласным…”

19.01.2011