Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Погляд твой

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Погляд твой нутро ўзрушае,
Здолей то мне дараваць.
Я цябе не прымушаю
Да сяброўства ці кахаць.

Я чужых ня прагну ролей,
Вольна птушка і душа.
Ім ня дыхаецца стольлю,
Неба край для іх сьпярша.

Не зьмяніць ад Бога долі,
Хоць ня дадзена нам знаць.
Вер,ня марыў я ніколі,
Что тваім магу я стаць.

І што "Я" ?Ці ў ім каханьне,
Ці ў ім роднае відаць?
Толькі любай мілаваньне
Вымушала цуд чакаць.

Перашкод ня бачыць сэрца,
У якім яно жыве.
З розумам паразумецца
Яму моцы не стае.

Але ўсё ж яно ніколі,
Зрынь сумневы ўсе свае,
Не адважыцца стаць болем
Ці папрокам дзён тваех.

Пажадаю сьветлых хмараў,
Ў лесе шчасьця заблукаць.
І любві сьвятой абшары
Зычу я табе спаткаць.

А калі й грымне штосьці
У жыцьці,пасьпей ўзгадаць:
На зямлі мы толькі госьці,
Ці нам ў смутку наракаць?