Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Помніце, як птушкі грыбнікам высвіствалі...

Сярэдняя: 3 (8 галасоў)

Помніце, як птушкі грыбнікам высвіствалі
I пра неруш песні на прамень нанізвалі?..
А як пруцца — бачылі — напралом з транзістарам,
А калі пры сіле — нават з тэлевізарам?..
Ці музычны момант? Ці музычны молат?
Ці то землятрусы музыкі бушуюць?
Хто тут разбярэцца, як займае мову...
А пачнеш гукацца — сам сябе не чуеш...
Вось дзе ў лесе радасці — і звярам, і птушкам!
Гнуцца лозы долу, і сасну хістае.
Дуб, хоць глухаваты, а прасіў заглушкі
Дзятла на ўсе вушы да зімы паставіць.
Аб грыбным сезоне ў прыгараднай зоне
Завываюць трубы і трамбоны гаўкаюць...
З гаю выбягаюць: «Дзе схавацца сёння?!» —
Нават мухаморы з бледнымі паганкамі.
Д’ябальскай арцеллю ВІА вар’яцее,
Аб камлі магутныя б’ецца какафонія,
У травінкі кожнай — дрыжыкі па целе,
Гоніць зайца ў вёску дзікая агонія.
Можа, тут прытуліцца,
Можа, тут схаваецца, —
Пасядзіць на вуліцы
З дзедам на завалінцы?..