Душа, спавітая лісцем восені,
Слізкая і кволая лялька
Ці свечка,
Шукае вачыма ў кастрычніку
Просіні,
І просіць, і просіць, і просіць
У Духа падаць руку.
Наўкола спіць нібыта ваколле
Душа, лялька між лялек,
Крочыць па чырвані жоўтага
мора
Руйнуючы гмахі на волі
І плача, і плача, і плача
Плачкай на вуснах Завальні.
Грай жа гітара гішпанская сёння
Так звонка, так гучна,
Так па-гранадаўску
Каб Дух, што схаваўся ў лістоце
Вільготнае,
Пачуў поклічы сваёй жаночае сутнасці
Грай жа гітара ліцьвінская
Так шчымліва і так срэбназвонна,
Каб запаленай свечкі агеньчыкі
Не згасалі
Для іх
Ніколі.