Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПОЗНЯЕ ПРЫЗНАННЕ

Яшчэ не ацэнена

Т. А.
Лячу з дарогай – у нябёсы…
А крылы дома засталiся.
Я часта думаю пра лёс свой:
Цi ўсе жаданнi хоць збылiся?..

Кахаў Жанчыну i кахаю
i Ёй удзячны да магiлы
За подых веснi, зелень маю,
З якiх я п’ю жыццёвы сiлы.

Лячу з дарогаю праз вецер…
Мне Бог паслаў у век iмклiвы –
Яе, адзiную на свеце,
i толькi з Ёю я шчаслiвы!..