Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Позняя восень

Сярэдняя: 4 (17 галасоў)

Стаў лес па-развітальнаму празрыстым,
Калі густыя фарбы змыла восень.
I свецяцца хвалююча і чыста
Падобныя на тонкі лёд нябёсы.

Даўно не чуцен шчэбет галасісты,
Напоўнена паветра прахалодай.
I золата тужлівая ўрачыстасць
Змянілася ранімасцю прыроды.