Восенню, восенню позняй
зноў крочу я да Цябе.
Думкі, усе мае думкі
з Табою наяве і ў сне.
Мала, зусім ужо мала
ў свеце вар’яцкім святла.
Цёмна вакол, вельмі цёмна,
й далёка яшчэ давідна.
Чуеш, быць можа, Ты чуеш
гэту малітву маю.
Вось жа, глядзі, вось на вулцы
я, зноў самотны, стаю.
Пуста навокал, так пуста!
Марна – крычы, ні крычы.
Хто мне цяпер дапаможа?!
Веру, мой Бог,
толькі Ты…