Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Позняя восень

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)

За акном ляцяць лісты--
Восень дае лататы.
Птушкі ў выраі даўно.
Хмары. Сонца не відно.

Мокры снег цярушыць з неба.
Холад. Апранацца трэба,
Каб пайсці гуляць на вуліцу.
Сумна. У каўняры ўсе туляцца.

Каб мне выйсці пагуляць
Трэба шалік адшукаць,
Боты цёплыя абуць,
Рукавіцы нацягнуць.

Як знайсці тут весялосці?
Мо, прасіць цябе ў госці
Кавы, чаю паспытаць,
Сырнікамі частаваць.

Добра стане, весялей,
На душы святлей, цяплей...
І няхай ляцяць лісты--
Восень дае лататы.