Ні залы не было,
ні бойкі.
Быў дрогкі, стомлены трамвай.
I ў ім галёкаў дзядзька бойкі,
Пляваў на мой народ і край.
Глынуўшы ком абразы даўкі,
Мы дзядзьку «выдалі» з пляча.
А побач быў таварыш даўні
I...
акуратненька маўчаў.
Стаяў,
салідны і прыціхлы,
Ні ў якай бойцы не разбіт.
А потым нам шаптаў:
«Я сціплы...
Я сціплы...
Я не барацьбіт...»
Так,
сціплы,
сціпленькі,
спакойны.
Заўсёды
збоку ад бяды.
Для ўсіх прыемны і пакорны,
Ніжэй травы,
цішэй вады.
Ты чысты.
А з табою душна.
I,
раскусіўшы ўсё даўно,
Я праклінаю
раўнадушнасць
I «сціпласць» гэту
заадно.
Увесь менталітэт беларуса ў
Увесь менталітэт беларуса ў адным вершы
згодны!
згодны!